Вуліца Карла Маркса (Віцебск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Карла Маркса (Віцебск)map
Remove ads

Вуліца Карла Маркса — адна з галоўных магістраляў Чыгуначнага раёна Віцебска. Размешчана ў заходняй частцы горада. Працягласць 3200 метраў, ад вуліцы Лявонава да заходняй ўскраіны горада. Праходзіць уздоўж паўднёва-ўсходняга схілу Юр'евай горкі (і яе адгор'я Залатой гары).

Хуткія факты Вуліца Карла Маркса Віцебск, Агульная інфармацыя ...

Першапачаткова называлася Новаманастырскай, бо была адной з дарог да Маркава манастыра (Стара-Манастырская вуліца — сучасная вуліца Максіма Горкага). У 1922 годзе пераназваная ў гонар германскага сацыял-дэмакрата Бебеля, а ў 1934 годзе названа ў гонар нямецкага філосафа, сацыёлага і эканаміста Карла Маркса.

Пачала фарміравацца ў 1-й палове XIX стагоддзя. У 1937-38 гадах у заходняй частцы вуліцы пабудаваны 3-павярховыя жылыя дамы для працаўнікоў фабрыкі «Дзвіна» імя Л. М. Кагановіча. Пасля ВАВ забудоўвалася 2-3-павярховымі дамамі, з 1990-х гадоў забудоўваецца шматпавярховымі жылымі дамамі.

На вуліцы размешчана сярэдняя школа № 8, аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Remove ads

Літаратура

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads