Вуліца Ландэра (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Ландэра — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска ў жылым раёне Курасоўшчына. Названа ў гонар К.І. Ландэра. Ідзе ўздоўж МКАД ад скрыжавання з вуліцай Казінца, да перагону чыгункі паміж прыпыначнымі пунктамі Курасоўшчына і Гай і далей ідзе на поўнач уздоўж чыгункі да скрыжавання з вуліцай Каржанеўскага. Архітэктура вуліцы складаецца пераважна з жылой забудовы, узведзенай з 1967 па 1984 гг., а таксама некалькі дзіцячых садоў[1].
Remove ads
Славутасці
- Ландэра 6А. Пабудаваны як яслі-сад № 282 у стылі мадэрнізма другой хвалі ў 1968-69 гг. паводле праекта архітэктараў Есьман і Шпігельман. У 1999 г. сад быў зачынены. На яго месцы дзейнічаў прыватны дзіцячы сад і сярэдняя школа "Адраджэнне[2]", гэты педагагічны комплекс не прайшоў ліцэнзаванне падчас перарэгістрыцыі прыватных школ у 2022 г.
- п.п. Курасоўшчына
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads