Вуліца Раманава (Магілёў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вуліца Раманава (руск.: улица Романова)  — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы Магілёва.

Хуткія факты Раманава Магілёў, Агульная інфармацыя ...

Старая назва вуліца Чырвонай кавалерыі. Названа ў 1966 годзе ў гонар М. У. Раманава.

Працягласць 2720 м, ад вуліцы Чалюскінцаў да вуліцы Касманаўтаў. Знаходзіцца ў стадыі фарміравання. У асноўным на вуліцы захавалася старая забудова — 1-павярховыя жылыя дамы сядзібнага тыпу, толькі ў раёне, які прылягае да вул. Чалюскінцаў, збудаваны 2-павярховы будынак Дома быту і некалькі 4- і 5-павярховых жылых дамоў.

На вуліцы размешчаны аптэка, бібліятэка дзіцячая № 6, дзіцячыя яслі № 2 (на скрыжаванні з вул. Шчорса). На доме № 2 устаноўлена мемарыяльная дошка М. Ц. Раманаву. Паводле генплана горада 1980—1981 уваходзіць у перспектыўную зону забудовы заходняга планіровачнага раёна.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads