Вуліца Свярдлова (Гродна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Свярдлова (Гродна)map
Remove ads

Вуліца Свярдлова — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна. Названа ў гонар Я. М. Свярдлова ў 1940 годзе. Раней называлася Дзям'янаўская, Татарская, Баніфатарская. Праходзіць ад вуліцы Сацыялістычнай да вуліцы Будзённага. Працягласць каля 500 метраў. Пачала забудоўвацца з XV стагоддзя. У 1729 годзе на вуліцы быў пабудаваны кляштар баніфатараў, які не захаваўся да нашых дзён. У самым канцы XVIII стагоддзя Карл Шыльдхаўз пабудаваў для князёў Агінскіх палац на Дзям'янаўскай[1][2].

Хуткія факты Вуліца Свярдлова Гродна, Агульная інфармацыя ...
Thumb
Вадацяжныя вежы
Thumb
Фота Гродна летам 1915 г. з самалёта нямецкага разведчыка. На пярэднім плане — адна з ваданапорных вежаў, за ёй у далечыню цягнецца вуліца Дзям'янаўская.

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў на канцы вуліцы ля высокага яра пабудаваны дзве вадацяжныя вежы. Падчас Вялікай Айчынай вайны вуліца часткова пашкоджана. У 1950-1970-я гады забудоўвалася 3-5 павярховымі жылымі дамамі, па першых паверхах якіх змяшчаліся крамы.

Remove ads

Зноскі

  1. Łoza, Stanisław. Architekci i budowniczowie w Polsce / S. Łoza. — Warszawa, 1954. — S. 270.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads