Вуліца Талбухіна (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Талбухіна — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар Фёдара Іванавіча Талбухіна (1894—1949), савецкага палкаводца, Маршала Савецкага Саюза, Героя Савецкага Саюза.
Вуліца Талбухіна знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы горада. Бярэ пачатак ад праспекта Незалежнасці і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Кнорына, перасякаецца з вуліцамі Кузьмы Чорнага і Кедышкі. Працягласць 700 м ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кнорына.

Remove ads
Забудова
Па цэнтры вуліцы праходзіць шырокі бульвар, у пачатку якога знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і мірных жыхароў, закатаваных ці расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941—1944 гг. Як адзіны горадабудаўнічы комплекс узведзены жылыя дамы № 12, 14, 16 і кінатэатр «Партызан» (цяпер Дом кіно), рэстаран «Каменная кветка»[1].

Жылыя дамы № 12, 14, 16 пабудаваны як жылы мікрараён у 1962—1966 гадах па праекце архітэктара Ю. Шпіта і інжынера Я. Саманчука. Прасторавая кампазіцыя ансамбля заснавана на кантрасце вертыкалей 9-павярховых жылых дамоў і падоўжанага 1—2-павярховага аб’ёму, у якім размешчаны прадпрыемствы культурна-бытавога абслугоўвання. У агульнай кампазіцыі выкарыстаны пакаты рэльеф мясцовасці. Дамы — комплекс першых па Беларусі 9-павярховых буйнананельных жылых дамоў. Кожны дом мае 70 кватэр: 37 аднапакаёвых, 29 двухпакаёвых і 4 трохпакаёвыя кватэры. На першых паверхах прадугледжаны вестыбюль, пакой для заняткаў дзяцей. У кожным доме на 2 лесвічна-ліфтавыя групы, аб’яднаныя калідорамі 1-га паверха. Ліфтавыя шахты вынесены за асноўныя аб’ёмы, балконы размешчаны ў шахматным парадку[1].
Remove ads
Зноскі
- А. М. Кулагін, Л. Г. Лапцэвіч. 314. Забудова вуліцы Талбухіна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
