Вуліца Эндла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Эндла
Remove ads

Вуліца Эндла (эст.: Endla tänav) — вуліца ў раёнах Кесклін і Крысційнэ горада Таліна, сталіцы Эстоніі.

Хуткія факты Вуліца Эндла Талін, Агульная інфармацыя ...

Праходзіць праз мікрараёны Тынісмяэ, Уус-Мааільм, Касісаба і Лілекюла. Пачынаецца ля скрыжавання вуліц Тоампуйестээ і Тынісмягі, з’яўляючыся працягам бульвара Каарлі, перасякаецца з вуліцамі Лыкі, Койду, Вілардзі, Суур-Амеэрыка, Луйзэ, Тэхніка, Мадара, Туліка, Кібувітса, бульварам Сыпрузэ, Лімі, Кані Ваарыка, Металі, Мінераалі і завяршаецца ля скрыжавання з Палдзіскай шашы і вуліцай Мустамяэ. Ад свайго пачатку і да вуліцы Туліка ідзе на паўднёвы захад, потым паварочвае на захад. Адразу пасля скрыжавання з вуліцай Тэхніка праходзіць пад чыгуначным віядукам, адзіным на ўсім яе працягу.

У савецкі час вуліца Эндла з 1974 года была мяжой паміж Кастрычніцкім і Ленінскім раёнамі Таліна. У цяперашні час ад свайго пачатку і да вуліцы Лікі яна з’яўляецца мяжой паміж мікрараёнамі Тынісмяэ і Касісаба, і далей да чыгункі — мяжой паміж Касісаба і Уус-Мааільмам.

Вуліца з інтэнсіўным рухам; уваходзіць у лік асноўных транспартных артэрый Таліна. Праз яе можна патрапіць у раёны Мустамяэ і Ыйсмяэ, а затым у гарады Кейла, Палдзіскі і ў кірунку Табасалу-Ранамыйза.

Працягласць вуліцы — 2123 м.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads