Вуліца Яўгена Сверсцюка (Кіеў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Яўгена Сверсцюка (укр.: Ву́лиця Євге́на Сверстюка́) — вуліца ў Дняпроўскім раёне горада Кіева, жылы масіў Левабярэжны (гістарычная назва — Мікольская Слабодка). Пралягае ад Браварскага праспекта да бульвара Вярхоўнай Рады.
Далучаюцца вуліцы Раісы Акіпнай, Аванеса Туманяна, Пляханава (двойчы) і чыгунка (пераезд, зараз зачынены).
Remove ads
Гісторыя
Вуліца ўзнікла ў 1-й чвэрці XX стагоддзя, была часткай вуліцы 3-га Інтэрнацыяналу (разам з праспектам Міру, вуліцамі Пражскай і Барыспальскай).
У 1955 годзе была перайменаваная ў вуліцу Марыны Расковай, у гонар савецкай лётчыцы-штурмана, Героя Савецкага Саюза Марыны Расковай.
Сучасная назва ў гонар украінскага пісьменніка і дысідэнта Яўгена Сверсцюка — з 2015 года.
Установы
- Дзяржаўная інспекцыя па кантролі за цэнамі
- Асацыяцыя ўкраінскіх банкаў
- Дзяржаўны інстытут комплексных тэхніка-эканамічных даследаванняў
- Украінскі навукова-даследчы цэнтр фармацыі Мінздароўя Украіны
Асобы
У доме № 8[1] да сваёй смерці 1 снежня 2014 жыў украінскі пісьменнік і дысідэнт Яўген Сверсцюк. Пасля яго смерці Украінскі інстытут нацыянальнай памяці прапанаваў перайменаваць вуліцу Марыны Расковай у яго гонар[2].
Фотаздымкі
- Від на пачатак вуліцы і яе скрыжаванне з вуліцай Раісы Акіпнай (адыходзіць направа)
- Транспартны паток каля станцыі метро «Левабярэжная» на скрыжаванні з вуліцай Раісы Акіпнай
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads