Вуліца 17 верасня (Брэст)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца 17 верасня (Брэст)map
Remove ads

17 верасня (руск.: улица 17 сентября) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада. Названа ў гонар уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі.

Хуткія факты 17 верасня Брэст, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Размяшчэнне

Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Савецкіх Пагранічнікаў і Савецкай. Пачынаецца ад вуліцы Будзённага каля плошчы Свабоды, перасякае вуліцу Дзяржынскага, з усходу прымыкае вуліца Астроўскага, далей перасякае праспект Машэрава, вуліцу Інтэрнацыянальную і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Чырванафлоцкай каля ракі Мухавец. Даўжыня вуліцы складае каля 850 м.

Remove ads

Забудова

Няцотны бок

Thumb
Дамы № 29, 31, 33, 35, 37 у плане

Дамы № 29, 31, 33, 35, 37 складаюць ансамбль гарадской забудовы, які склаўся ў канцы XIX — першай палове XX ст. Будынкі маюць характэрную для таго часу блакіроўку, аб’яднаны ў самастойныя фрагменты. Галоўныя фасады выходзяць на «чырвоную лінію» забудовы. Уваходы з двара. Праезд паміж дамамі № 33 і 35. Фрагмент забудовы — узор архітэктурнага вырашэння невялікіх гарадскіх жылых дамоў, індывідуальная апрацоўка якіх стварае разнастайнасць і маляўнічасць агульнай горадабудаўнічай кампазіцыі[1].

Цотны бок

Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. 26. Забудова вуліцы 17 Верасня // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1984.  Брэсцкая вобласць.  368 с., іл.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads