Вупыры
беларускі хорар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вупыры́» (руск.: Упыри) — беларускі незалежны мастацкі фільм у жанры хорар кінастудыі «Первая КиноВидео Компания», які выйшаў у пракат 14 лістапада 2019 года.[1]
Remove ads
Сюжэт
Кампанія маладых людзей трапляе ў лясную глыбінку на таемнае возера і сутыкаецца там з містычным жахам, які раз у годзе нараджаецца ў Купальскую ноч.
Акцёры
Здымачная група
- рэжысёры — Максім Сіры, Андрэй Грынько[2]
- прадзюсары — Андрэй Курэйчык, Віктар Лабковіч, Сяргей Якубоўскі, Андрэй Клюковіч
- са-прадзюсар — Надзея Гусельнікава
- сцэнарысты — Андрэй Курэйчык, Сяргей Якубоўскі
- аператары — Арцём Якімаў, Аляксандр Алейнікаў
- кампазітар — Барыс Ланькоў
- анімацыя — Васіль Паук
- арт-дырэктар — Максім Карбановіч
Здымачны працэс і прэм’ера
Здымкі пачаліся ў 2017 годзе. Асноўным месцам здымак стаў Ваўкавыскі раён. Бюджэт фільма складае 300 тысяч еўра.[3] Прэм’ера фільма адбылася ў кінатэатры «Дом кіно» 1 лістапада 2019 года.
Крытыка
Журналіст Канстанцін Сідаровіч адзначыў, што слабым бокам фільма з’яўляецца сцэнарый, мантаж, гульня акцёраў, але выказаў меркаванне, што для беларускага кіно незалежны фільм з такім бюджэтам — пазітыўнае дасягненне.
![]() |
«Вупыры», вядома, не прэтэндуюць на пераасэнсаванне хорару як такога і на фестывальны лёс — гэта выключна жанравы атракцыён.[4] кінакрытык Ганна Яфрэменка |
![]() |
Зноскі
- Кравченко, Светлана. «Упыри» в Минске: прошла премьера первого белорусского хоррора (руск.). СБ. Беларусь сегодня (13 лістапада 2019). Праверана 15 лістапада 2019.
- Усков, Олег (21.02.2019). Вышел трейлер белорусского фильма ужасов «Упыри»(руск.). «Российская газета ». Архівавана з арыгінала 2021-08-14. Праверана 2020-02-22.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - Сидорович, Константин. Внезапно! Белорусы сняли ужастик «Упыри», а мы его посмотрели (руск.). Onliner.by. Праверана 18 лістапада 2019.
- Ефременко, Анна. Молодые белорусы гибнут на меловых карьерах. В минский прокат вышел хоррор «Упыри» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (14 ноября 2019 в 7:00). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2019. Праверана 14 лістапада 2019.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads