Ву Цзяньсюн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ву Цзяньсюн (таксама вядомая як мадам Ву; 31 мая 1912, Шанхай — 16 лютага 1997, Нью-Ёрк ) — амерыканскі радыёфізік кітайскага паходжання. Удзельнічала ў Манхэтанскім праекце (узбагачэнне ўранавага паліва), паставіла (па прапанове Янг Чжэньніна і Лі Цзундаа) знакаміты «эксперымент Ву», які даказаў незахаванне прасторавай цотнасці ў слабых узаемадзеяннях.
У 1965 годзе выйшла ў свет кніга Ву «Бэта-распад», якая застаецца настольнай кнігай радыёфізікаў. У далейшым Ву даследавала малекулярныя змены ў гемаглабіне, якія выклікаюць серпападобнаклетачную анемію. Першая жанчына — прэзідэнт Амерыканскага фізічнага таварыства (у 1975). У тым жа годзе атрымала Нацыянальны медаль за заслугі ў галіне навукі. У 1990 годзе ў гонар Ву быў названы астэроід 2752 Ву Цзяньсюн. У 1997 годзе памерла ад інсульту.
Remove ads
Зноскі
- Atomic Heritage Foundation Profiles
- Chien-Shiung Wu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Chien Shiung Wu // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #172467403 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- https://www.lanl.gov/museum/news/newsletter/2021/3/madame-wu.php Праверана 26 верасня 2022.
- https://www.washingtonpost.com/lifestyle/2021/12/13/chien-shiung-wu-biography-physics-grandmother/ Праверана 26 верасня 2022.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/48916.html Праверана 25 лютага 2018.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads