Выбаргскі заліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выбаргскі заліў (фінск.: Viipurinlahti, шведск.: Viborgska viken) — заліў у паўночнай частцы Фінскага заліва Балтыйскага мора. Атрымаў сваю назву ад горада Выбарг, размешчанага ў самай паўночнай частцы заліва. Уваход перагароджаны на ¾ шырыні доўгім і вузкім паўвостравам Кіперорт. Па той бок паўвострава заліў моцна пашыраецца ў кірунку на паўднёвы ўсход і пакрыты мноствам астравоў; у праліве Тронзунд паміж астравамі Высоцкі і Крапыш спыняюцца на якары для нагрузкі і разгрузкі вялікія судны, а менш значныя праходзяць да самага Выбарга. У паўночнай частцы заліва знаходзіцца паўвостраў Лаханіемі.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads