Выбар тэлевізійных крытыкаў
амерыканская прэмія, якая ўручаецца Асацыяцыяй тэлевізійных журналістаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вы́бар тэлевізі́йных кры́тыкаў» (англ.: Critics’ Choice Television Award) — амерыканская прэмія, якая ўручаецца Асацыяцыяй тэлевізійных журналістаў[1]. Прэмія была заснавана ў 2011 годзе, а першая цырымонія адбылася 20 чэрвеня таго ж года і транслявалася ў прамым эфіры на канале VH1[2].
Remove ads
Гісторыя прэміі
Critics’ Choice Television Award была заснавана ў пачатку 2011 года як адгалінаванне ад узнагарод Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў. Цырымонія прадзюсуецца Бобам Бэйнам[3]. Па словах прэзідэнта Асацыяцыі тэлевізійных журналістаў, цырымонія была створана з мэтай пашырэння паўнамоцтваў тэлевізійных журналістаў і як тэлевізійны эквівалент розным прэміям кінакрытыкаў[4].
Катэгорыі
- Найлепшы камедыйны серыял (з 2011)
- Найлепшы акцёр у камедыйным серыяле (з 2011)
- Найлепшая актрыса ў камедыйным серыяле (з 2011)
- Найлепшы акцёр другога плана ў камедыйным серыяле (з 2011)
- Найлепшая актрыса другога плана ў камедыйным серыяле (з 2011)
- Найлепшы драматычны серыял (з 2011)
- Найлепшы акцёр у драматычным серыяле (з 2011)
- Найлепшая актрыса ў драматычным серыяле (з 2011)
- Найлепшы акцёр другога плана ў драматычным серыяле (з 2011)
- Найлепшая актрыса другога плана ў драматычным серыяле (з 2011)
- Найлепшы фільм ці міні-серыял (з 2012)
- Найлепшы акцёр у фільме ці міні-серыяле (з 2012)
- Найлепшая актрыса ў фільме ці міні-серыяле (з 2012)
- Найлепшы акцёр другога плана ў фільме ці міні-серыяле (з 2013)
- Найлепшая актрыса другога плана ў фільме ці міні-серыяле (з 2013)
- Найлепшы анімацыйны серыял (з 2012)
- Найлепшы серыял на замежнай мове (з 2022)
- Найлепшае ток-шоў (з 2011)
- Найлепшае конкурснае рэаліці-шоў (з 2011)
- Найлепшы рэаліці-серыял (2011–2015)
- Найлепшы вядучы рэаліці-шоў (2011–2017)
- Найлепшае структураванае рэаліці-шоў (з 2015)
- Найлепшае неструктураванае рэаліці-шоў (з 2015)
- Найлепшы запрошаны выканаўца ў камедыйным серыяле (2012–2016)
- Найлепшы запрошаны выканаўца ў драматычным серыяле (2012–2016)
- Найбольш чаканы серыял (2011–2016)
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
