Выбух у Пецярбургскім метрапалітэне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Выбух у Пецярбургскім метрапалітэне
Remove ads

Выбух у пецярбургскім метрапалітэне — выбух, які адбыўся 3 красавіка 2017 года ў пецярбургскім метрапалітэне на перагоне паміж станцыямі Тэхналагічны інстытут і Сянная плошча. У выніку выбуху загінулі 13 (на 12:27 04.04.2017)[1] чалавек, пацярпеў 51 чалавек[2][3].

Хуткія факты Тэракт у Пецярбургскім метрапалітэне, Месца нападу ...

Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі ўзбудзіў крымінальную справу пасля выбуху ў метро Санкт-Пецярбурга. Па словах Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, разглядаюцца бытавая і крымінальная версіі выбухаў у метро, а таксама версія тэракта. Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі афіцыйна назвала выбух у пецярбургскім метро тэрактам.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, родным і блізкім трагічна загінулых і параненых у выніку выбуху ў пецярбургскім метро[4].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads