Выратаванне (хрысціянства)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Выратаванне (хрысціянства)
Remove ads

Выратаванне (грэч. Σωτηρία, лац.: Salus) — у хрысціянстве пажаданы стан чалавека, які характарызуецца збавеннем ад зла — як маральнага («рабства граху», Рым. 7:14), так і фізічнага (пакут і самой смерці). Выратаванне з’яўляецца канчатковай мэтай рэлігійных высілкаў чалавека і вышэйшым дарункам з боку Бога.

Thumb
Паводле Бібліі, смерць Ісуса Хрыста на крыжы даравала чалавецтву магчымасць выратавання

Згодна з вучэннем хрысціянства, перадумовы выратавання складаюцца адносна агульнага стану чалавецтва. Людзі па сваёй сутнасці заганныя, асуджаны на маральную пагібель, а таксама на фізічныя пакуты і смерць. Біблія, якая паказвае погляд хрысціянства на праблему выратавання чалавека, вучыць, што прычына гэтага стану — грэшнасць чалавецтва. Апостал Павел падагульняе гэту думку ў сваім лісце да Рымлян, калі ён кажа: «…бо ўсе зграшылі і пазбаўлены славы Божай» (Рым 3:23), а пасля вызначае наступствы грэшнасці: «Бо расплата за грэх — смерць» (Рым 6:23). У першым лісце Апостала Яна даецца вызначэнне граху: «Кожны, хто робіць грэх, робіць і беззаконне; і грэх ёсць беззаконне» (1 Ян 3:4). У кнізе Ісаі падрабязна тлумачыцца, як грэх уплывае на чалавецтва і чаму ён прыводзіць да смерці: «А беззаконні вашыя зрабілі падзел паміж вамі і Богам вашым, і грахі вашыя адварочваюць аблічча Яго ад вас» (Іс 59:2).

Праблема заключаецца ў тым, што чалавецтва адлучана ад Бога і само не можа вярнуцца да Яго. У гэтым істотнае адрозненне паміж хрысціянствам і іншымі рэлігіямі. Іншыя рэлігіі вучаць, што людзі ў стане зноў прыйсці да Бога праз які-небудзь чалавечы высілак. Паводле хрысціянства, выратаванне душы чалавека засноўваецца на дзеяннях Бога, а не чалавечым высілку.

Хрысціянства прапануе выратаванне ад наступстваў маральнага падзення, якое дасягаецца не чалавечымі высілкамі і практыкай рэлігійных абрадаў, ці спробамі дасягнуць маральнай дасканаласці, але Бог прыносіць у ахвяру Свайго Сына Ісуса Хрыста ў якасці платы за грахі свету. У хрысціянстве Бог ратуе чалавецтва ад смерці, таму што чалавецтва не ў сілах зрабіць гэта самастойна.

Бог робіць тое, што немагчыма чалавеку, — выкупае маральны абавязак за грэх, а чалавек робіць тое, што ў яму пад сілу — ён верыць у Бога. У гэтым сутнасць выратавання. Бог дае чалавеку выратаванне ад смерці, прычына якой — грэх; а чалавек верыць Богу, каб атрымаць выратаванне, падараванае Ім. Біблія так апісвае гэтае пагадненне:

  • «Дык вось, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста» (Рым 5:1).
  • «Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыццё вечнае» (Ян 3:16).
Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads