Высакавольтны выключальнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Высакавольтны выключальнік
Remove ads

Высакавольтны выключальнік — камутацыйны апарат, прызначаны для аператыўных уключэнняў і адключэнняў асобных ланцугоў або электраабсталявання ў энергасістэме ў нармальных або аварыйных рэжымах пры ручным, дыстанцыйным або аўтаматычным кіраванні.

Thumb
Трохфазны маслены выключальнік МКП-110 на напружанне 110 кВ
Thumb
Вакуумны выключальнік на 6-10 кВ

Высакавольтны выключальнік складаецца з: кантактнай сістэмы з дугагасільнымі прыстасаваннямі, токаводных частак, корпуса, ізаляцыйнай канструкцыі і прываднага механізму (напрыклад, электрамагнітны прывад, ручны прывад).

Remove ads

Уласцівасці

Выключальнікі сярэдняга і высокага напружання (намінальнае напружанне 6 — 220 кілавольт) і вялікім токам адключэння (да 50 кілаампер) выкарыстоўваюцца на электрычных станцыях і падстанцыях. Гэтыя выключальнікі ўяўляюць сабой даволі складаную канструкцыю, кіраваную электрамагнітнымі, спружыннымі, пнеўматычнымі або гідраўлічнымі прывадамі. У залежнасці ад асяроддзя, у якім адбываецца гашэнне дугі, вылучаюць паветраныя выключальнікі (у якіх дуга гасіцца сціснутым паветрам), масленыя выключальнікі (у якіх кантакты змяшчаюцца ў ёмістасць са спецыяльным маслам), электрамагнітныя выключальнікі (як правіла да 10 кВ, з так званым магнітным выдзіманнем і дугагасільнымі камерамі з вузкімі шчылінамі або рашоткамі), элегазавыя выключальнікі (у якіх выкарыстоўваецца электратрывалы газ SF6), і вакуумныя выключальнікі (у якіх дугагашэнне адбываецца ў вакууме — у так званай вакуумнай дугагасільнай камеры). Ахоўнае асяроддзе адначасова з дугагашэннем забяспечвае і дыэлектрычную трываласць прамежку паміж кантактамі ў адключаным становішчы, ад чаго залежыць і велічыня ходу кантактаў.

Remove ads

Класіфікацыя высакавольтных выключальнікаў

Па спосабе гашэння дугі
  • элегазавыя выключальнікі (бакавыя і калонкавыя);
  • вакуумныя выключальнікі;
  • масленыя выключальнікі (бакавыя і маламасленыя);
  • паветраныя выключальнікі;
  • аўтагазавыя выключальнікі;
  • электрамагнітныя выключальнікі;
  • аўтапнеўматычныя выключальнікі.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads