Высока-Пятроўскі манастыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Высока-Пятроўскі манастыр (Петрапаўлаўскі, Пятроўскі, Пятра мітрапаліта, Пятроўскі Высокі, з пачатку XVIII стагоддзя — Высока-Пятроўскі) — мужчынскі стаўрапігіяльны манастыр Рускай праваслаўнай царквы ў Маскве; размешчаны на вуліцы Пятроўцы.
Верагодна, заснаваны ў 1315 годзе свяціцелем Пятром, мітрапалітам Кіеўскім, Уладзімірскім і ўсёй Русі. Вядомы па пісьмовых крыніцах з 1317 года. Асноўная частка сучаснага архітэктурнага комплексу манастыра збудавана ў XVII—XVIII стагоддзях. У 1929 годзе быў зачынены бальшавікамі. Дзейнасць манастыра адноўлена з 2009 года. У 2015 годзе адзначалася 700-годдзе з дня заснавання[1].
Remove ads
Ансамбль манастыра
Высока-Пятроўскі манастыр — комплекс помнікаў архітэктуры, пабудаваных, па большай частцы, на сродкі баяраў Нарышкіных у канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзя[2]. Размешчаны на рагу вуліцы Пятроўкі і Пятроўскага бульвара, дом 28.
Першапачаткова манастыр быў драўляным, у 1514 годзе італьянскім архітэктарам Алевізам Новым быў пабудаваны першы мураваны храм Пятра мітрапаліта і драўляны храм у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы, разабраны пазней. У пачатку XVII стагоддзя тэрыторыю манастыра абнеслі каменнай сцяной.
У 1952 годзе пачата рэстаўрацыя ансамбля манастыра (архітэктар — Барыс Пракопавіч Дзедушэнка). Была праведзена расчыстка мясцовасці, праведзены раскопкі і складзена хранатапаграфічная шкала развіцця тэрыторыі да пачатку XVIII стагоддзя. Дзядуленка знайшоў сляды драўлянага храма XIV—XV стагоддзяў. Адным з адкрыццяў архітэктара стала вызначэнне даты пабудовы сабора Пятра мітрапаліта (1510-я г.) і вызначэнне майстра — Алевіза Фразіна (Новага)[3].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads