Выцегра (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Выцегра (рака)
Remove ads

Вы́цегра (руск.: Вы́тегра[1][2]) — рака ў Валагодскай вобласці Расіі. Частка Волга-Балтыйскага воднага шляху (39 км ніжняга цячэння[1][3]).

Хуткія факты Выцегра, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 64 км. Плошча вадазбору 1670 км². Рака бярэ пачатак з былога возера Матквозера каля вёскі Верхні Рубеж. Упадае ў Анежскае возера. Марыінскім каналам злучаецца з ракой Коўжа (басейн Волгі). На рацэ шлюзы і вадасховішчы.

Прытокі Выцегры: Марыінскі канал, Таліца, Тагажма, Кудама (Катоўка), пратока з возера Кацечнае, ручаі[4]. У басейне ракі азёры Самінскае, Лужандвозера, Кацечнае, Віхквозера, Вялікае, Вялікае Карась-возера[4] (204 возеры агульнай плошчай 32,7 км²[1]).

На рацэ горад Выцегра.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads