Вышгарад (Талін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вышгарад, або То́ампеа (эст.: Toompea, ням.: Domberg, шведск.: Domberget — «кафедральны ўзгорак») — вапняковае узвышша у цэнтральнай частцы Таліна (Эстонія). Працяглае плато памерамі прыкладна 400х250 метраў, плошчай 7 га і вышэйшае на 20—30 м за наваколле. У фальклоры ўзгорак вядомы як курган над магілай Калева, узведзены яго жонкай у смутку.



Гісторыя Тоампеа звязана з гісторыяй уладароў Эстоніі[1]. Цяпер тут размяшчаюцца урад і парламент Эстоніі, іх часта таксама называюць проста Тоампеа[2].
На паўднёва-заходняй ускраіне пагорка знаходзіцца замак Тоампеа з вежай Германа. Вежа са сцягам Эстоніі — адзін з найбольш вядомых сімвалаў Эстоніі[3].
Remove ads
Геалогія
Тоампеа ўзнік каля 10 000 гадоў таму як востраў Балтыйскага ледавіковага возера[4]. Пасля нязменнага постледавіковага дрэйфавання ён злучыўся з кантынентам на стадыі Літарынава мора[5]. Яшчэ ў 6-м тысячагоддзі да н.э. мора абмывала падножжа Тоампеа[6]. Цяпер берагавая лінія праходзіць больш як за 1 км ад яго, а падножжа ўзвышша на 17—20 м вышэй за ўзровень мора[7].
Зноскі
- History of the Riigikogu > Toompea Castle (англ.). Riigikogu (20 снежня 2009).
- Miljan, Toivo. Historical dictionary of Estonia. — Oxford: Scarecrow Press, 2004. — С. 474. — ISBN 0-8108-4904-6.
- Miljan, Toivo. Historical dictionary of Estonia. — Oxford: Scarecrow Press, 2004. — С. 373. — ISBN 0-8108-4904-6.
- Tallinn Klint (англ.)(недаступная спасылка). North Estonian Klint — as a symbol of Estonian nature. Estonian Ministry of the Environment (16 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2013. Праверана 19 лістапада 2014.
- Mare Isakar.. Toompea aluspõhjakõrgendik (эст.)(недаступная спасылка). Museum of Geology of the University of Tartu (16 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2011. Праверана 19 лістапада 2014.
- Vabaduse väljak. Eesti mahukaim arheoloogiline uurimisobjekt(эст.) // Horisont. — 2009. — В. 5. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015.
- Map of Tallinn (эст.)(недаступная спасылка). Tallinn City Planning Department (16 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2010. Праверана 19 лістапада 2014.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads