Вышэйшая школа прадпрымальніцтва і адміністрацыі ў Любліне

ВНУ у Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Вышэйшая школа прадпрымальніцтва і адміністрацыі ў Люблінеmap
Remove ads

Вышэйшая школа прадпрымальніцтва і адміністрацыі ў Любліне (польск.: Wyższa Szkoła Przedsiębiorczości i Administracji w Lublinie) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Любліне.

Хуткія факты Вышэйшая школа прадпрымальніцтва і адміністрацыі ў Любліне (WSPA), Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Вышэйшая школа прадпрымальніцтва і адміністрацыі была створана ў Любліне 18 жніўня 1998 года рашэннем міністра народнай адукацыі Польшчы. Яна занесеная ў рэестр недзяржаўных ВНУ Польшчы пад нумарам 144. У цяперашні час школа навучае студэнтаў на студыях першай і другой ступені і па праграмам паслядыпломнай адукацыі. З верасня 2010 года ў структуры школы дзейнічаюць два факультэты: факультэт тэхнічных навук і факультэт сацыяльных і гуманітарных навук, якія ажыццяўляюць навучанне па 12 спецыяльнасцям першага і другога ўзроўняў вышэйшай адукацыі.

Remove ads

Спецыяльнасці

  • Факультэт тэхнічных навук: архітэктура, прасторавая гаспадарка, інфарматыка, транспарт, дызайн інтэр'еру.
  • Факультэт сацыяльных і гуманітарных навук: адміністрацыя, журналістыка і сацыяльныя камунікацыі, фінансы і бухгалтарскі ўлік, сацыяльная праца, сацыялогія, міжнародныя адносіны, кіраванне.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads