Вядомыя асобы Давыд-Гарадка
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы Давыд-Гарадка:



Remove ads
А
- Алена Васілеўна Абрамчук (нар. 1988) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў штурханні ядра. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
В
- Віктар Іванавіч Валюшыцкі (нар. 1962) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Г
- Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў (нар. 1952) — беларускі пісьменнік
Д
- Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк (нар. 1957) — беларускі паэт.
- Бен Душнік (англ.: Ben Dushnik; 1897—?) — амерыканскі матэматык. Прафесар Мічыганскага ўніверсітэта.
К
- Аляксандр Сяргеевіч Ключнікаў (1945—2014) — беларускі спецыяліст у галіне радыёфізікі і інфарматыкі. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986). Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай акадэміі навук інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (2006).
Л
- Барух Ліўшыц (1913—1976) — ізраільскі гісторык. Прафесар Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме.
М
- Георгій Васільевіч Марчук (1947—2023) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст і драматург. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996).
- Павел Аляксеевіч Матусевіч (нар. 1930) — вучоны ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў, доктар хімічных навук (1990).
- Раіса Аляксееўна Місюра (нар. 1961) — беларускі ўрач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Remove ads
Р
- Рыгор Пятровіч Рычагоў (нар. 1944) — вучоны, хірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
С
- Андрэй Міхайлавіч Самсон (1932—1997) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук.
- Трафім Трафімавіч Семянюк (нар. 1937) — беларускі архітэктар.
Ц
- Аляксей Аляксандравіч Цяслюк (нар. 1994) — беларускі футбаліст.
Ш
- Якаў Шафет (1910—2005) — ізраільскі пісьменнік.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads