Вяленевая папера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вяленевая (велень, фр.: vélin — тонка вырабленая скура) папера — высокагатункавая (чыста цэлюлозная, без драўніны, як і папера Вержэ  (руск.)), добра праклееная, шчыльная, без ярка выяўленай структуры, пераважна жаўтлявага колеру. Пры яе вырабе выкарыстоўвалася чарпальная форма з тканкавай сеткай, якая не пакідала на лісце паперы якіх-небудзь адбіткаў, ліній. Таму атрыманы ліст быў раўнамерны на прасвет і вонкава падобны на тонкі вялень, адкуль і пайшла назва паперы.

Упершыню вяленевая папера была выраблена ў Вялікабрытаніі ў 1757 годзе Джонам Баскервілам  (руск.).

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads