Вялец (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вяле́ц — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мнюта (працякае праз возера), за 20 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, каля вёскі Вялец.
Плошча паверхні возера 0,22 км², даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Плошча вадазбору каля 681 км². Найбольшая глыбіня дасягае 11 м.
Катлавіна возера выцягнутай формы. Усходнія схілы стромкія вышынёй 3—4 м, астатнія нізкія, спадзістыя і забалочаныя. Дно глеістае, пясчанае ва ўсходняй частцы. Зарастае па ўсёй плошчы. У возера ўпадаюць ручаі. Сцёк у раку Мнюта[1].
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 514—515. — 575 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads