Вялікагерцагская пахавальня

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікагерцагская пахавальняmap
Remove ads

Вялікагерцагская пахавальня (ням.: Großherzogliche Grabkapelle) — капліца-пахавальня ў нямецкім горадзе Карлсруэ, Бадэн-Вюртэмберг. Была пабудавана ў 1889—1896 гадах Германам Гембергерам па папярэдніх праектах Франца Бера і Фрыдрыха Гембергера ў Фазанавым садзе, размешчаным у гарадскім раёне Остштат.

Хуткія факты Вялікагерцагская пахавальня, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Фундатарамі былі вялікі герцаг Бадэна Фрыдрых I і яго жонка Луіза Пруская. Прычынай для гэтага паслужыла ранняя смерць іх малодшага сына Людвіга Вільгельма. Бацькі пажадалі, каб яго магіла знаходзілася далей ад гарадскога шуму «ў глыбокай самоце ляснога свету». Спачатку членаў княжацкай сям'і звычайна хавалі ў замкавай царкве Св. Міхаіла ў Пфорцхайме ці ў крыпце гарадской царквы Карлсруэ. Аднак гэтыя месцы членам сям'і вялікага герцага было немагчыма наведваць без прыцягнення увагі грамадства[1].

Пахавальня непрыкметна размешчана на алеі лістоўніц пасярод лесу Гартвальд на краю Фазанавага саду паміж праспектам Адэнаўэрынг (Adenauerring) і вуліцай Клостэрвег (Klosterweg) у кірунку да інтэрната Hans-Dickmann-Kolleg. Яна лічыцца аднам з наймаляўнічых помнікаў гісторыі і архітэктуры Бадэна.

Remove ads

Пахаваныя

Thumb
Карта палацавага комплексу Карлсруэ. Пахавальня пазначана на паўночным усходзе

Памерлыя да 1888 года члены сям'і Бадэнскага дому першапачаткова былі пахаваны ў крыпце евангелічнай гарадской царквы Карлсруэ і перапахаваны ў вялікагерцагскай пахавальні толькі пасля Другой сусветнай вайны. Спіс адсартаваны паводле года смерці:

  • Вялікі герцаг Людвіг I Бадэнскі (1763—1830)
  • Генрыэта Бадэнская (1833—1834), дачка прынца Вільгельма
  • Вялікі герцаг Леапольд Бадэнскі (1790—1852)
  • Вялікі герцаг Людвіг II Бадэнскі (1824—1858)
  • Прынц Людвіг Вільгельм Бадэнскі (1865—1888)
  • Прынцэса Лізавета Александрына Вюртэмбергская (1802—1864), жонка прынца Вільгельма
  • Вялікая герцагіня Сафія Шведская (1801—1865), жонка вялікага герцага Леапольда
  • Маркграф Максіміліян Бадэнскі  (ням.) (1796—1882)
  • Прынц Людвіг Вільгельм Бадэнскі  (ням.) (1865—1888)
  • Прынцэса Паўліна Лізавета Бадэнская  (ням.) (1835—1891)
  • Прынц Вільгельм Бадэнскі (1829—1897), перапахаваны ў Залемскім абацтве
  • Прынц Карл Бадэнскі (1832—1906)
  • Вялікі герцаг Фрыдрых I Бадэнскі (1826—1907)
  • Разалія, графіня Рэна, народжаная баранеса фон Бейст (1845—1908), жонка прынца Карла
  • Фрыдрых фон Рэна (1877—1908), сын прынца Карла
  • Прынцэса Луіза Пруская (1838—1923), жонка Фрыдрыха I.
  • Апошні вялікі герцаг Бадэна Фрыдрых II (1857—1928)
  • Прынцэса Хільда Люксембургская (1864—1952), яго жонка
Remove ads

Галерэя

Гл. таксама

Спіс кіраўнікоў Бадэна

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads