Вялікае Засомінае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікае Засомінае — возера ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 21 км на паўднёвы ўсход ад горада Столін, за 2,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Альманы, за 0,9 км ад мяжы з Украінай. Адносіцца да басейна ракі Льва. Уваходзіць у склад заказніка «Альманскія балоты».
Плошча паверхні 1,0165 км², даўжыня 1,3 км, шырыня 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі 3,85 км. Максімальная глыбіня 2,0 м, сярэдняя – 1,04 м. Аб’ём вады 1,04 млн м³.
Берагі моцна забалочаны, пераважна зліваюцца з люстрам возера. Вада ў возеры тарфяністая, карычневага колеру. На захадзе выцякае ручай, які ўпадае ў раку Мышанка. Возера абкружана густым хмызняком, месцамі лесам і вялікімі забалочанымі ўчасткамі.
У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь, сом і іншыя віды рыб.
Remove ads
Галерэя
- Вялікае Засомінае возера ля Альманскага балота, снежань 2021. лодкі
- Вялікае Засомінае возера ля Альманскага балота, снежань 2021. крыжы
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Брестская область. Столинский район: карта. Столин: план. Давыд-Городок: план / Ред. В.А. Змачинская. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3 000 экз.
Спасылкі
- Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)
- Ліст карты M-35-07. Выданне 1992 г. Стан мясцовасці на 1988 г. Архівавана 24 мая 2013.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads