Вялікае Язна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вялі́кае Я́знавозера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Авута, за 38 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, каля аграгарадку Язна.

Хуткія факты Вялікае Язна, Морфаметрыя ...
Remove ads

Назва

На думку В. Жучкевіча, назва возера Язна ўтвораная ад асновы яз, ез — агароджа, запруда ў рацэ для лоўлі рыбы[1].

Поўны аналаг назве Язна — літоўскі гідронім Jieznas.[крыніца не паказана 77 дзён] Яго параўноўваюць з назвай літоўскай ракі Iežesta, латвійскай Iež-upe, звязваючы з літоўскім iežti, aižyti «лушчыць, лупіць; праразаць, раздзіраць»[2].

Так жа сама называюцца возера Язна пад Ушачамі і возера Язна ў Невельскім раёне Расіі. Усе тры гэтыя азёры — вузкія і выцягнутыя, таму адпавядаюць сваёй балцкай назве (запоўненая вадой вузкая і доўгая «проразь», як калі пачынаюць лушчыць гарохавы струк).[крыніца не паказана 77 дзён]

Remove ads

Водаапісанне

Плошча паверхні возера 1,5 км². Даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 1 км. Даўжыня берагавой лініі 9,6 км. Найбольшая глыбіня 6,5 м. Аб’ём вады 5,5 млн. м³. Плошча вадазбору 60,7 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны разараныя, месцамі пад хмызняком, ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй частках высокія і стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія. Дно пясчанае, глыбей 3—4 м ілістае. У паўднёва-заходняй частцы востраў плошчай 0,5 га.
Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. У Вялікае Язна ўпадае рака Ісцянка, выцякае пратока (рака Ісцянка) у раку Авута. Злучана пратокай з возерам Малое Язна.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Remove ads

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 369. — 480 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0090-0.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads