Вялікая Мікіцкая вуліца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікая Мікіцкая вуліцаmap
Remove ads

Вялікая Мікіцкая вуліца (руск.: Больша́я Ники́тская у́лица; у 1920—1993 гадах — вуліца Герцэна) — вуліца ў Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе горада Масквы. Праходзіць ад Манежнай плошчы да Кудрынскай плошчы, ляжыць паміж Цвярской вуліцай і Ваздзвіжанкай паралельна ім. Нумарацыя дамоў вядзецца ад Манежнай плошчы.

Хуткія факты Вялікая Мікіцкая вуліца Арбат (раён Масквы), Масква, Прэсненскі раён, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Паходжанне назвы

Назва паходзіць ад Мікіцкага жаночага манастыра, які размяшчаўся на месцы цяперашняга сквера перад падстанцыяй метрапалітэна (дом 7/10, вугал Вялікага Кіслоўскага завулка). Манастыр, у сваю чаргу, названы ў гонар Мікіты Гоцкага (памёр у 372 годзе).

З канца XVI ст. вуліца паступова пачынае забудоўвацца дварамі шляхты. У 1582 годзе дзед цара Міхаіла Фёдаравіча баярын Мікіта Раманавіч Захараў-Юр’еў заснаваў пры царкве велікамучаніка Мікіты Мікіцкі жаночы манастыр.

У 1920 годзе ў гонар 50-годдзя з дня смерці пісьменніка, рэвалюцыйнага дэмакрата, журналіста і галоўнага рэдактара часопіса «Колокол» А. І. Герцэна (1812—1870), была перайменавана ў вуліцу Герцэна. У 1994 годзе вуліцы вернута гістарычная назва. У 1997 годзе асноўная частка будынкаў вуліцы ад плошчы Мікіцкіх варот да Садовага кальца была ўключана ў склад запаведнай тэрыторыі «Паварская — Вялікая Мікіцкая».

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads