Вялікая зялёная сцяна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вялікая зялёная сцяна» (англ.: Great Green Wall, фр.: Grande Muraille Verte) — праект Афрыканскага саюза, накіраваны на барацьбу з апустыньваннем земляў на поўдзень ад пустыні Сахары. Сутнасць праекта складаецца ў стварэнні паласы драўнянай расліннасці, здольнай стрымаць пашырэнне Сахары. Плануецца, што гэта паласа працягнецца ад Сенегала да Джыбуці (гэта значыць ад Атлантычнага акіяна да Чырвонага мора), будзе мець шырыню каля 15 км і даўжыню 7775 км. У праекце ўдзельнічаюць 11 афрыканскіх дзяржаў[1].

Калі праект будзе рэалізаваны, то яго вынікі будуць добра заўважныя з космасу[2].
Remove ads
Гісторыя праекта
Правобразам праекта «Вялікая зялёная сцяна» можна лічыць дзейнасць «афрыканскага Чэ Гевары» Томаса Санкары (1949—1987), які займаўся барацьбой з апустыньваннем земляў у сваёй краіне ў перыяд знаходжання на пасадзе прэзідэнта Буркіна-Фасо ў 1983—1987 гадах.
У ліпені 2005 года Афрыканскі саюз падтрымаў праект Great Green Wall. Вялікае значэнне для прыняцця гэтага рашэнне адаграла пазіцыя старшыні Афрыканскага саюза Алусегуна Абасанджа.
Праект «Вялікая зялёная сцяна» мае падабенства з рухам «Зялёны пояс», які быў заснаваны лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Вангары Маатаі.
Мэта стварэння гэтага расліннага бар'ера — абарона глеб ад эрозіі і апустыньвання[3]. Каардынацыяй прац па стварэнні «Вялікай зялёнай сцяны» займаецца Сенегал[4]. Ёсць надзея, што ў выніку рэалізацыі праекта істотна ўзрастуць мясцовыя даходы[5]. У чэрвені 2010 года Глабальны экалагічны фонд , які аб'ядноўвае 182 дзяржавы, абвясціў пра вылучэнне на рэалізацыю гэтага праекта 119 мільёнаў долараў[6].
Лесапаласа павінна звязаць Дакар на Атлантычным узбярэжжы Афрыкі з горадам Джыбуці на беразе Чырвонага мора. Яна пройдзе па тэрыторыі 11 краін: Сенегала, Маўрытаніі, Малі, Буркіна-Фасо, Нігера, Нігерыі, Чада, Паўднёвага Судана, Эрытрэі, Эфіопіі і Джыбуці[2].
Remove ads
Віды раслін
![]() | ||||||||||
Акацыя сенегальская — адзін з відаў раслін, якія плануюцца выкарыстоўваць для рэалізацыі праекта «Вялікая зялёная сцяна». Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887 |
![]() | ||||||||||
Яшчэ адна расліна, якую плануецца выкарыстоўваць у праекце — Зізіфус маўрытанскі (Ziziphus mauritiana), від з Паўднёва-Усходняй Азіі, які натуралізаваўся ў Цэнтральнай Афрыцы |
Для рэалізацыі праекта спецыялістамі было адабрана 37 відаў (па стане на сярэдзіну 2010 года). Большая іх частка — мясцовыя дрэвы, здольныя звычайна развівацца ва ўмовах засушлівага клімату пры колькасці ападкаў ад 100 да 400 міліметраў у год[2].
Прыкладны пералік відаў, якія плануецца выкарыстоўваць для рэалізацыі праекта[7] (аўтарства назваў паказана ў адпаведнасці з інфармацыяй базы даных The Plant List):
- Acacia ehrenbergiana Hayne [syn. Acacia flava (Forssk.) Schweinf.]
- Acacia gerrardii Benth. [syn. Acacia hebecladoides Hams.][заўв 1]
- Acacia laeta R.Br. ex Benth.
- Acacia mellifera (M.Vahl) Benth.
- Acacia nilotica — Акацыя нільская (розныя інфравідавыя таксоны гэтага віду)
- Acacia senegal (L.) Willd. — Акацыя сенегальская
- Acacia seyal Delile [syn. Acacia stenocarpa Hochst. ex A.Rich.]
- Acacia tortilis (Forssk.) Hayne / Acacia tortilis subsp. raddiana (Savi) Brenan [syn. Acacia raddiana Savi]
- Balanites aegyptiaca (L.) Delile — Баланітэс егіпецкі
- Boscia angustifolia A.Rich.
- Boscia salicifolia Oliv.
- Boscia senegalensis Lam.
- Cadaba farinosa Forssk.
- Cadaba glandulosa Forssk.
- Calotropis procera (Ait.) W.T.Aiton — Калатропіс высокі[заўв 2]
- Capparis decidua (Forssk.) Edgew.
- Capparis oblongifolia Forssk. [syn. Maerua oblongifolia (Forssk.) A.Rich.][заўв 3]
- Combretum aculeatum Vent.
- Commiphora africana (A.Rich.) Engl.
- Commiphora quadricincta Schweinf.
- Cordia sinensis Lam. [syn. Cordia gharaf (Forssk.) Ehrenb. ex Asch.]
- Ficus cordata subsp. salicifolia (Vahl) C.C.Berg [syn. Ficus salicifolia Vahl]
- Ficus ingens (Miq.) Miq.
- Grewia damine Gaertn. [syn. Grewia bicolor Juss.]
- Grewia tenax (Forssk.) Fiori
- Grewia villosa Willd.
- Leptadenia pyrotechnica (Forssk.) Decne. [syn. Leptadenia spartium Wright.]
- Maerua aethiopica (Fenzl) Oliv.
- Maerua angolensis DC.
- Maerua crassifolia Forssk.
- Rhus oxyacantha Schousb. ex Cav.
- Salvadora persica L. — Сальвадора персідская
- Tamarix aphylla (L. H.Karst.
- Tamarix senegalensis DC. / Tamarix gallica L.
- Ziziphus mauritiana Lam. — Зізіфус маўрытанскі
- Ziziphus nummularia (Burm.f.) Wight & Arn.
Remove ads
Крытыка праекта
Некаторыя навукоўцы лічаць гэты праект дрэнна прадуманым з экалагічнага пункта гледжання. Акрамя таго, ёсць меркаванне, што ва ўмовах крайняй беднаты мясцовага насельніцтва будзе складана змагацца з незаконнай высечкай пасаджаных лясоў на дровы.
Гл. таксама
Заўвагі
- У зыходным тэксце паказана назва Acacia hebecladoides Hams.
- Аўтарства назвы таксона паказана паводле зыходнага тэксту, а таксама ў адпаведнасці з інфармацыяй з International Plant Names Index. У базе даных The Plant List паказана іншае аўтарства назвы: Calotropis procera (Aiton) Dryand.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads