Тэрцыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тэрцыя (лац.: tertia — трэцяя) — музычны інтэрвал шырынёй у тры ступені, пазначаецца лічбай 3.

Разнавіднасці тэрцыі

Thumb
(a) — вялікая тэрцыя, (b) — малая тэрцыя, (c) — павялічаная тэрцыя, (d) — паменшаная тэрцыя

1. Вялікая тэрцыя — інтэрвал у тры ступені і два тоны, пазначаецца б. 3. З’яўляецца ніжнім інтэрвалам вялікага (мажорнага) трохгучча і часам можа замяняць яго, вырабляючы прыкладна тое ж уражанне.

2. Малая тэрцыя — інтэрвал у тры ступені і паўтара тоны, пазначаецца м. 3. З’яўляецца ніжнім інтэрвалам малога (мінорнага) трохгучча, і, падобна вялікай тэрцыі, таксама можа часам яго замяняць.

3. Павялічаная тэрцыя — інтэрвал у тры ступені і два з паловай тоны, энгарманічна роўная чыстай кварце. Будуецца на II паніжанай ступені мажору і мінору (у абодвух выпадках з удзелам IV павышанай ступені) і пераходзіць у чыстую квінту на I ступені.

4. Паменшаная тэрцыя — інтэрвал у тры ступені і адзін тон, энгарманічна роўная вялікай секундзе. Будуецца вакол устойлівых ступеняў мажору і мінору, гэта значыць:

  • На VII ступені ў мажоры і гарманічным міноры (у абодвух выпадках з удзелам II паніжанай ступені), пераходзіць у чыстую прыму на I ступені;
  • На II павышанай ступені ў мажоры і на II (з удзелам IV паніжанай ступені) у міноры, пераходзіць у чыстую прыму на III ступені;
  • На IV павышанай ступені ў гарманічным мажоры і ў міноры, пераходзіць ў чыстую прыму на V ступені.
Remove ads

Акустыка тэрцыі

Частоты гукаў могуць па-рознаму суадносіцца ў розных строях.

  • Піфагарэйскі строй — вялікая тэрцыя 64:81, малая тэрцыя 27:32.
  • Раўнамерна тэмпераваны строй — вялікая тэрцыю , малая тэрцыю (у пераважнай большасці сучасных музычных інструментаў).
  • Натуральны лад — вялікая тэрцыю 4:5, малая тэрцыю 5:6.
Remove ads

Гучанне

  • Малая тэрцыя:
  • Вялікая тэрцыя:
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads