Вялікі Бельт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікі Бельт — праліў паміж астравамі Лолан і Зеландыя на ўсходзе і астравамі Лангелан і Фюн на захадзе. Злучае Балтыйскае мора і праліў Катэгат. Даўжыня праліва складае 115 кіламетраў, найменшая шырыня 3,7 кіламетраў, найменшая глыбіня на фарватары — 11 метраў.

Вялікі Бельт з’яўляецца галоўным з трох дацкіх праліваў, якія звязваюць Катэгат і Балтыйскае мора. Два іншых — Эрэсун і Малы Бельт.
У праліве два астравы: Спрога на поўначы і Лангелан на поўдні. Спрога дзеліць Вялікі Бельт на Усходні і Заходні каналы. Праз Усходні і Заходні каналы пабудаваны Мост Вялікі Бельт, пад Усходнім праходзіць тунэль.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads