Вялікі Маскварэцкі мост
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікі Маскварэ́цкі мост (руск.: Большой Москворецкий мост) — адзін з мастоў цераз Маскву-раку. Размешчаны побач са Спаскімі варотамі Крамля, злучае Васільеўскі Спуск, вуліцу Варварку з вуліцай Вялікай Ардынкай. Працяг моста — Малы Маскварэцкі мост праз Водаадводны канал. Даўжыня з падыходамі — 554 м, шырыня — 40 м. Трохпралётны, маналітна-жалезабетонны.
Remove ads
История


Пабудаваны на месцы адной з найстарэйшых перапраў у горадзе. З 1498 года існаваў наплаўны мост на шляху ад Цвярской да Серпухаўскай дарогі. У 1789 годзе пабудаваны драўляны палевы мост. У 1829 годзе збудаваны каменныя быкі трох драўляных пралётаў па 28 м. У 1870 годзе мост згарэў, у 1872 годзе пастаўлены металічныя пралёты. Назва дадзена па Маскварэцкай вуліцы.
Сучасны мост пабудаваны ў 1938 годзе (інжынер У. С. Кірылаў, архітэктары А. В. Шчусеў і П. М. Сардар’ян[1]).
На гэтым мосце 28 мая 1987 года на лёгкім аднаматорным самалёце прызямліўся заходнегерманскі спартсмен-пілот Маціяс Руст.
27 лютага 2015 года на гэтым мосце быў застрэлены палітык Барыс Нямцоў[2].
Remove ads
Зноскі
- Калега А. В. Шчусева — Патвакан Маркаравіч Сардар’ян, гл.: Правда: газета. — № 273. — 3 октября 1937; а таксама ў кн.: История Москвы. Т. 6 // Ин-т истории (АН СССР). — М.: Изд-во АН СССР, 1959. — С. 110.
- Людзі працягваюць несці кветкі і свечкі да месца забойства Нямцова ў Маскве // ТАСС, 28 лютага 2015
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads