Вялікі адмірал (Італія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікі адмірал (італ.: grande ammiraglio) — вышэйшае ваенна-марское званне Італіі ў 1924—1946 гадах.

Усталявана па ініцыятыве Беніта Мусаліні ў 1924 годзе для ўвекавечання заслуг адмірала графа Паола Эміліа Таон дзі Рэвеля, герцага дэль Марэ, які кіраваў дзеяннямі італьянскага каралеўскага флота падчас Першай сусветнай вайны (прысвоена 4 лістапада 1924 года).
Больш гэта званне ніколі і нікому не прысвойвалася.
Званне Вялікага адмірала адпавядала званням маршала Італіі і маршала авіяцыі.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads