Вярхоўны Савет Латвійскай ССР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вярхоўны Савет Латвійскай ССР
Remove ads

Вярхоўны Савет Латвійскай ССР (лат.: Latvijas PSR Augstākā Padome) — вышэйшы аднапалатны орган дзяржаўнай улады Латвійскай ССР, які дзейнічаў з 1940 па 1990 год. Першы склад быў выбраны ў 1940 годзе як Народны Сейм. З прыняццем 4 мая 1990 года Дэкларацыі аб аднаўленні незалежнасці Латвійскай Рэспублікі, Вярхоўны Савет Латвійскай ССР быў ператвораны ў Вярхоўны Савет Латвійскай Рэспублікі, які склаў паўнамоцтвы 6 ліпеня 1993 года на карысць Сейма Латвіі.

Хуткія факты Вярхоўны Савет Латвійскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, Тып ...
Thumb
Значок дэпутата Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР

Паводле канстытуцыі 1978 года, тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета складаў пяць гадоў (да гэтага — 4 гады), ён складаўся з 325 (раней — 310) дэпутатаў, якія выбіраліся насельніцтвам Латвійскай ССР па выбарчых акругах. У перыяд паміж сесіямі функцыі вышэйшага органа дзяржаўнай улады ажыццяўляў выбраны з ліку дэпутатаў Прэзідыум, у складзе: Старшыня Прэзідыума, два намеснікі Старшыні, Сакратар Прэзідыума і дзевяць членаў.

Remove ads

Пастаянныя камісіі

  • Мандатная камісія
  • Камісія заканадаўчых здагадак
  • Планава-бюджэтная камісія
  • Камісія па замежных справах
  • Камісія па прамысловасці, транспарце і сувязі
  • Камісія па будаўніцтве і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў
  • Камісія па сельскай гаспадарцы
  • Камісія па таварах народнага спажывання
  • Камісія па гандлі і бытавым абслугоўванні
  • Камісія камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання
  • Камісія па ахове здароўя і сацыяльным забеспячэнні
  • Камісія па народнай адукацыі і культуры
  • Камісія па пытаннях працы і побыту жанчын, абароне мацярынства і дзяцінства
  • Камісія па справах моладзі
  • Камісія па ахове прыроды
Remove ads

Кіраўнікі

Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР

  • Аўгуст Кірхенштэйн (25 жніўня 1940 — 10 сакавіка 1952)
  • Карліс Озаліньш (10 сакавіка 1952 — 27 лістапада 1959)
  • Яніс Калнбэрзіньш (27 лістапада 1959 — 5 мая 1970)
  • Віталь Рубэніс (5 мая 1970 — 20 жніўня 1974)
  • Пэтэрыс Страўтманіс (20 жніўня 1974 — 22 ліпеня 1985)
  • Яніс Вагрыс (22 ліпеня 1985 — 6 кастрычніка 1988)
  • Анатоль Гарбуноў (6 кастрычніка 1988 — 4 мая 1990)

Старшыні Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР

  • Аляксандр Мазэціс (14 сакавіка 1947 — 14 кастрычніка 1948)
  • Пэтэрыс Звайгзнэ (14 кастрычніка 1948 — 1953)
  • Эдгар Апініс (19561957)
  • Яніс Ванагс (5 чэрвеня 1957 — 20 сакавіка 1963)
  • Пэтэрыс Валэскалнс (20 сакавіка 1963 — 7 ліпеня 1971)
  • Аляксандр Малмэйстэрс (7 ліпеня 1971 — 3 ліпеня 1975)
  • Валянціна Клібік (3 ліпеня 1975 — 29 сакавіка 1985)
  • Аляксандр Дрызул (29 сакавіка 1985 — 27 ліпеня 1989)
  • Анатоль Гарбуноў (27 ліпеня 1989 — 4 мая 1990); з гэтай даты да 6 ліпеня 1993 займаў пасаду Старшыню Вярхоўнага Савета Латвійскай Рэспублікі (з шырэйшымі паўнамоцтвамі).
Remove ads

Функцыі

Заканадаўства; сцвярджэнне ўрада; прызначэнне суддзяў.

Друкаваны орган

Друкаваным органам Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР былі «Ведамасці Вярхоўнага Савета ЛССР». Акрамя таго, Вярхоўны Савет Латвійскай ССР быў сузаснавальнікам галоўных латвійскіх штодзённых газет «Cīņa» і «Советская Латвия».

Літаратура і крыніцы

  • Латвийская Советская энциклопедия. Рига: Главная редакция энциклопедий, 1985. Стр. 17-19
  • Latvijas PSR Konstitūcija. 12. nodaļa // Latvijas Padomju enciklopēdija. 5.2 sējums. Rīga: Galvenā enciklopēdiju redakcija, 1984. 762.-763. lpp.

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads