Вясна на Зарэчнай вуліцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вясна на Зарэчнай вуліцы» — савецкі мастацкі фільм, зняты ў 1956 годзе рэжысёрамі Феліксам Міронерам і Марленам Мартынавічам Хуцыевым. Адзін з самых папулярных фільмаў 1950-х гадоў, у кінапракаце СССР сабраў 30,12 млн гледачоў.
Remove ads
Сюжэт
У горад, дзе знаходзіцца буйны металургічны камбінат, прыязджае выпускніца педінстытута Таццяна Сяргееўна Леўчанка. У гарадскім аддзеле адукацыі яна атрымлівае накіраванне ў вячэрнюю школу рабочай моладзі, дзе вучыцца сталявар, ударнік працы Аляксандр Саўчанка. Гісторыя яго няпростых пачуццяў да маладой настаўніцы з’яўляецца асновай сюжэту карціны.
Сканчаецца фільм эпізодам, у якім Саўчанка адказвае на пытанне экзаменацыйнага білета, што такое шматкроп’е: «Шматкроп’е ставіцца ў канцы сказа ці цэлага апавядання, калі ён не скончаны і шмат чаго яшчэ засталося наперадзе…» У заключным кадры пасля слова «Канец» стаіць шматкроп’е, з чаго вынікае, што сюжэт фільма атрымае працяг.
У фільме «Лёгкае жыццё» (1964) у эпізодзе сустрэчы выпускнікоў (плакат перад аўдыторыяй абвяшчае: «Тут збіраюцца філолагі ўзору 1956 г.») выкладчык выклікае Таню Леўчанку, на што яна адказвае: «А я не Леўчанка, я зараз Саўчанка», з чаго можна выказаць здагадку, што Таццяна Сяргееўна з Аляксандрам у выніку ажаніліся, хоць фільмы напроста адзін з адным не звязаныя.
Remove ads
У ролях
Зноскі
- http://www.imdb.com/title/tt0049917/ Праверана 3 мая 2016.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads