Вястун (Маладзечна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вястун — бронзавая скульптура ў г. Маладзечна. Размешчана на плошчы Старое Места, у скверы насупраць Свята-Пакроўскай царквы.
Скульптура была ўсталявана 1 снежня 2011 года. Вястун уяўляе сабой мужчыну ў касцюме XIV стагоддзя, які стаіць на бярвеністым пастаменце і трымае ў руках скрутак з тэкстам на старажытнарускай мове — прысяжны ліст князя ноўгарад-северскага Дзмітрыя Альгердавіча вялікаму князю літоўскаму Ягайлу, датаваны 16 снежня 1388 года, у якім змяшчаецца першы пісьмовы ўспамін пра Маладзечна.
Вышыня бронзавай скульптуры складае 2 м, вага — 500 кг. Аўтарамі Вястуна з'яўляюцца скульптары Уладзімір Жбанаў і Я. Філіповіч[1]. Паводле слоў Уладзіміра Жбанава, побач з вестуном пазней павінен з'вяцца «бронзавы конь, які шчыпле траўку»[2].
Remove ads
Зноскі
- Скульптура «Глашатай»(недаступная спасылка)
- На Старым месце ў Маладзечна ўсталявалі «Вестуна» (+фота)(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads