Вячаслаў Іванавіч Валынец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вячаслаў Іванавіч Валынец (нар. 2 ліпеня 1948, в. Ятвезь, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак-графік і жывапісец.

Хуткія факты Вячаслаў Іванавіч Валынец, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 2 ліпеня 1948 года ў вёсцы Ятвезь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1977 годзе. З таго ж года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года. Жыве ў горадзе Мінску[1].

Творчасць

Працуе ў галіне кніжнай графікі і жывапісу. Стварыў ілюстрацыі да кніг: «На балоце скрыпелі драчы» А. Кудраўца, «Асобае заданне» А. Авечкіна, «Цвіце на Палессі груша» В. Казько[1].

Сярод жывапісных твораў — палотны: «Над старою грушай», «Партрэт мастака В. Камарова», «Партрэт мастака У. Вішнеўскага», «Старыя дрэвы», «Асенні вечар», «Багаты сусед», «Мёртвыя дрэвы», а таксама серыя «Дварнякі»[1].

Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, а таксама ў фондах БСМ[1].

Remove ads

Узнагароды

У 1995 годзе ўзнагароджаны дыпломам I ступені Рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі»[1].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads