Вячаслаў Іванавіч Палунін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячаслаў (Слава) Іванавіч Палунін (нар. 12 чэрвеня 1950, Навасіль, Арлоўская вобласць, РСФСР) — савецкі і расійскі клоун, рэжысёр , акцёр , мім; народны артыст Расійскай Федэрацыі (2001), лаўрэат прэмія Ленінскага камсамола (1986).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут культуры імя Н. К. Крупскай і эстраднае аддзяленне ГІТІСа.
Акцёр-мім, клоун, аўтар і пастаноўшчык клоунскіх нумароў, рэпрыз, масак, герояў, спектакляў. У 1968 годзе арганізаваў мім-тэатр «Ліцэдэі», які стаў у 1980-я гады папулярным на ўвесь Савецкі Саюз, як і яго галоўны персанаж Асісяй. Найбольшай вядомасцю карысталіся нумары «Асісяй!», «Ніззя» і «Сумная канарэйка» («Блю-Блю-Блю-Канары…», аўтар нумара Роберт Гарадзецкі). Арганізатар «Мім-парада» (1982), Усесаюзнага фестывалю вулічных тэатраў (1987), Першага ўсесаюзнага фестывалю «Кангрэс дурняў» (1988).
Увесну і ўлетку 1989 года з падачы Палуніна караван вандроўных камедыянтаў, стартаваўшы ў Маскве, ператварыў Еўропу ў адзіную тэатральную прастору. Так пачалася традыцыя еўрапейскага фестывалю вулічных тэатраў «Караван свету» (1989). Адзін з галоўных заснавальнікаў Акадэміі дурняў, якая ў 1993—1994 правяла ў Маскоўскім кінацэнтры фестывалі «Бабы-дуры».
З 1988 года Палунін працуе пераважна за мяжой, жыў у Лондане, цяпер жыве недалёка ад Парыжа ў маёнтку «Жоўты млын».
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- Slava Polunin // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads