Вячаслаў Іванавіч Пераход

вучоны ў галіне лесаводства From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вячаслаў Іванавіч Перахо́д[1] (10 лютага 1887, п. Рахаў, Келецкае ваяводства, Польшча — 26 мая 1964, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне лесаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1944). Прафесар (1923). Акадэмік АН БССР (1950) і Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1956).

Хуткія факты Вячаслаў Іванавіч Пераход, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1906 годзе скончыў рэальнае вучылішча ў Беластоку. У 1911 годзе скончыў Новаалександрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах. Працаваў у навучальных установах Пскова, Кастрамы, Вятлугі. З 1922 года ў Беларускім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі і Беларускім дзяржаўным універсітэце[1]. З 1925 года прафесар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і Беларускага лесатэхнічнага інстытута[1]. З 1946 года В. І. Пераход у Інстытуце лесу Акадэміі навук БССР, у 1949—1954[1] гадах яго дырэктар.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: лесаэканамічнае раянаванне Беларусі; лясная статыстыка; геаграфічны профіль пры вывучэнні лясоў, гісторыя лесаводства. Аўтар больш за 190 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій і брашур.

Сярод апублікаваных прац:

  • Основы современного лесоводства : руководство для сельско­хозяйственных учебных заведений и самообразования. — Рига: Книгоиздательство Трескиной, 1914. — 199 с.;
  • Леса и лесное хозяйство БССР — Минск, 1925;
  • Из истории лесного хозяйства Белоруссии, в кн.: Сборник научных работ по лесному хозяйству, вып. 7. — Минск, 1956;
  • Основы экономики лесоводства. — Минск. 1957;
  • Организация лесосеменных хозяйств. — Минск: Госиздат БССР, 1955. — 36 с.;
  • Экономическая география лесов БССР : очерк. — Минск: Звязда, 1958. — 31 с.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads