Вячаслаў Генадзевіч Лухтанаў

украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вячаслаў Лухтанаў (нар. 12 лютага 1995, Лутугынэ, Луганская вобласць) — украінскі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Вячаслаў Лухтанаў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮФШ «Дынама» імя Валерыя Лабаноўскага. Першы трэнер — Аляксандр Шпакаў. Выступаў у ДЮФЛ за «Дынама».

З лета 2011 года да зімы 2015 года[2] знаходзіўся ў структуры «Дынама» (Кіеў), аднак першы сезон выступаў за моладзевую каманду, пасля чаго летам 2012 года быў заяўлены за «Дынама-2».

У пачатку 2015 года быў аддадзены ў арэнду ва ўжгарадскую «Гаверлу». 9 мая 2015 года дэбютаваў у складзе «Гаверлы» ў Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на 79-й хвіліне матча супраць данецкага «Шахцёра» замест Сержа Акакпо. Усяго ж за клуб у элітным дывізіёне чэмпіянату Украіны Лухтанаў згуляў 17 матчаў.

У верасні 2016 года стаў іграком харкаўскага «Геліяса». У снежні таго ж года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе абаронцы ў шэрагі ровенскага «Вераса»[3], з якім ён заваяваў пуцёўку ў Прэм’ер-лігу.

У ліпені 2017 падпісаў трохгадовы кантракт з данецкім «Алімпікам»[4], аднак ужо ў снежні пакінуў каманду[5].

У лютым 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[6]. З красавіка па чэрвень не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў беларускі клуб[7].

У чэрвені 2020 года стаў іграком «Чаркашчыны» ва ўкранскай Першай лізе, аднак ужо ў верасні пакінуў каманду.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2010—2012 гадах выступаў за юнацкія зборныя Украіны розных узростаў.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads