Вячаслаў Леанідавіч Насевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячаслаў Леанідавіч Насевіч (нар. 20 ліпеня 1957, Віцебск, Беларусь) — беларускі гісторык, генеалог, археолаг, архівіст. Спецыяліст па гістарычнай і архіўнай інфарматыцы, ранняй палітычнай гісторыі ВКЛ. Кандыдат гістарычных навук (1991)[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1982 годзе факультэт журналістыкі БДУ[1] па спецыяльнасці «Журналістыка».
У 1983—1993 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР: лабарант, навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі зон новабудоўляў, аддзела археалогіі сярэдневяковага перыяду; навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук[1].
У 1991 суіскальнік на кафедры археалогіі гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Папуляцыйна-дэмаграфічныя працэсы ў эпоху ніжняга і сярэдняга палеаліту (Досвед камп’ютарнага мадэлявання)»[1].
У 1993—1997 гадах у Камітэце па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь: загадчык аддзела дзяржаўнай геральдычнай службы, загадчык аддзела геральдыкі і генеалогіі. У 1998—2020 гадах дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі. У 1994—2020 гадах выкладаў на гістарычным факультэце БДУ, у 1998 і 2000 гадах на гістарычным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].
Член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2007)[1].
У 1993—2007 гадах член Асацыяцыі «Гісторыя і камп’ютар» краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў[1].
У жніўні 2020 года падпісаў зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі ў перыяд феадалізму, найперш праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фарміравання Вялікага Княства Літоўскага; з дапаможных гістарычных дысцыплін: гістарычная геаграфія і картаграфія, генеалогія, гістарычная дэмаграфія, гістарычная і архіўная інфарматыка.
Аўтар каля 350 прац (на сяр. 2003), між іншым, 2 навукова-папулярныя манаграфіі, 182 энцыклапедычныя артыкулы і 47 гістарычных карт для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» і «Беларускай энцыклапедыі», 6 гістарычных карт для «Нацыянальнага атласа Беларусі» і інш. Асноўныя распрацоўкі ў галіне гістарычнай інфарматыкі — імітацыйная мадэль папуляцыйна-дэмаграфічных працэсаў у старажытным грамадстве (1987—1990), структура генеалагічнай базы даных «Радавод» для Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1993—1994), гістарычная геаінфармацыйная сістэма «Губернія» і сеціўная пляцоўка «Архівы Беларусі» (з 1998), мадэль-рэканструкцыя жыццёвага цыклу традыцыйнай сялянскай гаспадаркі (з 1993).
Remove ads
Узнагароды
Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2020) за выданне «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі»[1].
Бібліяграфія
- Беларусы: станаўленне этнасу і нацыянальная ідэя. Смаленск, 2015.
- Традиционная белорусская деревня в европейской перспективе. Минск, 2004.
- Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Мінск, 1993.
- Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 стагоддзяў. Мінск, 1993.
- Удзел у калектыўных працах
- Гістарычны атлас Беларусі. Мінск, 2020.
- Вялікі гістарычны атлас Беларусі: у 4 т. Т. 1. Мінск, 2020.
- Вялікі гістарычны атлас Беларусі: у 4 т. Мінск, 2009—2018 (прэмія «За духоўнае адраджэнне», 2020)
- Вялікія князі Вялікага Княства Літоўскага: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ў зросту]. Мінск, 2017.
- Беларусь. Свой посад меж народами [Электронный ресурс]: Беларусь в международных отношениях в XVIII веке. Минск, 2011.
- Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2008.
- Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя: у 3 т. Мінск, 2007—2010.
- Нацыянальны атлас Беларусі. Мінск, 2002.
- Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Мінск, 1996—2004.
- Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Ч. 1. Мінск, 1994.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мінск, 1993—2003.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads