Вячаслаў Юр’евіч Шуцілін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячаслаў Юр’евіч Шуцілін (29 студзеня 1969, Разань, РСФСР) — беларускі эканаміст, рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта з 2019 да 2021 года, доктар эканамічных навук (2018), дацэнт (2007).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Разані, вырас у Мінску[2].
У 1993 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, пасля чаго застаўся працаваць выкладчыкам кафедны гандлю сродкамі вытворчасці[3].
У 2004 годзе прызначаны вучоным сакратаром БДЭУ. З 2008 па 2013 працаваў начальнікам упраўлення падрыхтоўкі кадраў найвышэйшай кваліфікацыі БДЭУ. З 2017 па 2018 года працаваў дэканам факультэта міжнародных эканамічных адносін БДЭУ.
У 2018 годзе прызначаны першым прарэктарам БДЭУ, а ў 2019 годзе прызначаны рэктарам БДЭУ.
Remove ads
Сям’я
Жанаты, мае двух сыноў[2].
Удзел у палітычных рэпрэсіях
У 2020 годзе, падчас масавых пратэстаў, што пачаліся пасля выбараў Прэзідэнта Беларусі, кіраўніцтва БДЭУ, рэктарам якога ў той час быў Шуцілін, накіравала ў міліцыю спіс удзельнікаў пратэсных акцый з ліку сваіх студэнтаў і папрасіла прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасьці[4].
Шуцілін падпісаў вымовы шэрагу студэнтаў БДЭУ[5] і адлічыў некалькіх студэнтаў з універсітэта ў сувязі з іх удзелам у акцыях пратэсту[6]. За выказванне грамадзянскай пазіцыі Шуціліным быў звольнены з пасады дэкан факультэта міжнародных бізнес-камунікацый БДЭУ Міхаіл Мішкевіч[7].
Больш за 150 выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДЭУ публічна звярнуліся да Шуціліна, пратэстуючы супраць палітычных рэпрэсій ва ўніверсітэце[8][9].
Узнагароды
- Ганаровыя граматы БДЭУ (2003, 2013)
- Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008)
- Падзяка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2018)
Зноскі
- Кіраўніцтва БДЭУ пісала ў міліцыю заявы на студэнтаў Архівавана 14 мая 2021. — Еўрарадыё, 10 снежня 2020
- Студэнты БДЭУ выклалі доказы, што міліцыянтам іх «здаў» асабіста прарэктар — Новы Час, 10 сьнежня 2020 г.
- «Да апошняга адстойваў студэнцтва»: з БДЭУ звольнены дэкан Міхаіл Мішкевіч Архівавана 27 студзеня 2021. — Еўрарадыё, 28.10.2020
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads