Вячка Святаславіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячка Святаславіч (да 1144 — пасля 1167) — князь з Ізяславічаў Полацкіх.
Біяграфія
Сын Святаслава-Георгія Усяславіча, малодшы брат Васількі і, адпаведна, брат Прадславы. На думку Алега Рапава, трымаў Усвяцкі ўдзел Віцебскай воласці, а ў 1162 годзе заняў і віцебскі сталец[1]. Згаданы разам з не названай імем жонкай у «Жыціі Еўфрасінні Полацкай» каля 1167 года, калі праводзіў сястру ў паломніцтва да Святых Мясцін. Пры гэтым Еўфрасіння пастрыгла дзвюх яго дачок, сваіх пляменніц — Кір’яну (у інацтве Агафію) і Вольгу (у інацтве Яўфімію). Апошні раз згадваецца пад тым самым 1167 годам, калі разам з менскім князем Валадаром Глебавічам дапамог наўгародцам паслаць да Кіева вестку пра напад на іх смаленцаў, суздальцаў і палачан[2].
Remove ads
У гістарыяграфіі
Мікалай Баўмгартэн памылкова лічыў Вячку, згаданага «Жыціем Еўфрасінні Полацкай» сынам Расціслава Усяславіча[3]. Тадэвуш Васілеўскі памылкова атаясняў Вячку Святаславіча з кукенойскім князем Вячкам[4], які, як адзначыў Леанід Аляксееў, загінуў у 1224 годзе і не мог быць братам Еўфрасінні[5].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads