Вікенцій Паўлавіч Карповіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вікенцій Паўлавіч Карповіч (1914—1996) — савецкі лётчык-знішчальнік, Герой Савецкага Саюза (1942).

Хуткія факты Вікенцій Іванавіч Карповіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 20 студзеня 1914 года ў вёсцы Калодзішчы, цяпер пасёлак Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі, у сялянскай сям’і. Беларус. Член ВКП(б)/КПСС з 1942 года. У 1937 годзе скончыў інстытут нацыянальных меншасцяў. Працаваў на мінскім заводзе «Ударнік».

У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1938 годзе скончыў Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з першага дня вайны.

Камандзір звяна 16-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка  (руск.) (20-я змешаная авіяцыйная дывізія, 18-я армія  (руск.), Паўднёвы фронт) кандыдат у члены ВКП(б) старэйшы лейтэнант Вікенцій Карповіч да сакавіка 1942 года зрабіў сто дваццаць шэсць[1] паспяховых баявых вылетаў на разведку і штурмоўку войск праціўніка, суправаджэнне бамбардзіроўшчыкаў, прыкрыццё сваіх войск, удзельнічаў у дваццаці паветраных баях, збіў варожы знішчальнік.

16 сакавіка 1942 года, падчас свайго 126-га баявога вылету, пры выкананні паветранай разведкі праціўніка быў цяжка паранены ў руку, але здолеў прывесці пашкоджаны МіГ-3  (руск.) на свой аэрадром. З прычыны ранення адпраўлены ў шпіталь, пасля некалькіх аперацый яму здолелі цалкам аднавіць рухомасць рукі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 чэрвеня 1942 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання, праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старшаму лейтэнанту Вікенцію Паўлавічу Карповічу нададзена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 700)[2].

У 1944 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію і вярнуўся на фронт у 16-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк. Перавучыўся на новы тып знішчальніка. Служыў на пасадзе намесніка камандзіра авіяпалка. Пасля вайны працягваў службу ў ВПС СССР.

У 1941—1945 гадах здзейсніў 263 паспяховых баявых вылеты, правёў 35 паветраных баёў, штурмаваў варожыя войскі, вёў разведку, суправаджаў бамбардзіроўшчыкі і штурмавікі. У паветраных баях знішчыў 3 варожыя самалёты асабіста і 5 — у групе з таварышамі.

З 1960 года палкоўнік Вікенцій Карповіч у запасе, затым у адстаўцы. Жыў у Краснадары. Памёр 12 красавіка 1996 года. Пахаваны ў Краснадары на Славянскіх могілках.

Remove ads

Памяць

У Краснадары на доме па адрасе вуліца Афіцэрская дом 43, дзе жыў Вікенцій Карповіч, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. В. Карпович На «Ишаках» и «МиГах»! 16-й гвардейский в начале войны.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Военно-воздушных Красной Армии» от 6 июня 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 15 июня (№ 22 (181)). — С. 1.

Творы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads