Віктар Амадэй II

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Амадэй II
Remove ads

Віктар Амадэй II (італ.: Vittorio Amedeo II; 14 мая 1666 — 31 кастрычніка 1732) — герцаг Савойскі ў 16751730 гадах, кароль Сіцыліі ў 17131720 гадах, кароль Сардзінскага каралеўства ў 17201730 гадах. Сын Карла Эмануіла II.

Хуткія факты 1-ы Кароль П’емонта і Сардзініі, Папярэднік ...

Шлюб з Ганнай Марыяй Арлеанскай, пляменніцай Людовіка XIV уцягнуў яго ў залежнасць ад Францыі. У 1690 годзе далучыўся да антыфранцузскай Аўгсбургскай лізе; у 1696 годзе, не дамогшыся ад Іспаніі перадачы яму, як саюзніку, Ламбардыі, заключыў з Францыяй мірны дагавор у Турыне (пацверджаны Рысвікскім дагаворам 1697).

У вайне за іспанскую спадчыну спачатку выступаў саюзнікам Францыі і выдаў сваю дачку за французскага прэтэндэнта на іспанскі трон Філіпа V, але ў 1703 годзе перайшоў у лагер праціўнікаў Францыі, якая не згаджалася на перадачу яму Ламбардыі.

Паводле Утрэхцкага мірнага дагавора (1713) атрымаў востраў Сіцылію, Ніцу і тытул караля.

Па выніках Вайны чацвярнога саюза быў вымушаны саступіць Сіцылію Аўстрыі, атрымаўшы наўзамен востраў Сардзінію, і ўтварыў разам з П’емонтам, Ніцай і Савояй новае Сардзінскае каралеўства.

Ва ўнутранай палітыцы праводзіў курс асветнага абсалютызму. У 1730 годзе адрокся ад прастола на карысць сына Карла Эмануіла III. У 1731 годзе здзейсніў беспаспяховую спробу вярнуць сабе ўладу. Быў схоплены сынам і памёр у няволі.

Заснавальнік Турынскага ўніверсітэта.

Remove ads

Сям’я і дзеці

У Шамберы, 6 мая 1684, Віктар Амадэй II ажаніўся з Ганнай Марыяй Арлеанскай, дачкой Філіпа Арлеанскага і Генрыэты Сцюарт. Дзеці:

Ужо быўшы ўдаўцом, ён жэніцца марганатычна, 2 жніўня 1730 года ў Турыне на Ганне Каналіс дзі Куміяна (1679—1769), пасля маркізе Спінья. Дзяцей у іх не было.

Таксама на працягу больш чым дзесяці гадоў у Віктара Амедэя была сувязь з маладой Жаннай Жэнеўевай (1670—1736) дачкой Луі Шарля д’Альбер герцага дэ Люін, унучкай знакамітай герцагіні дэ Шэўрэз. Два дзіцяці былі ўзаконены і тытулаваны 14 мая 1701:

• Віктар Франсуа (1694—1762), маркіз дэ Сюз.
• Марыя-Ганна-Францыска-Вікторыя (1690—1766), мадэмуазель дэ Сюз, у 1714 ажанілася з Віктарам Амадэем Савойскім (1690—1741), з’яўлялася бабуляй прынцэсы дэ Ламбаль.
Remove ads

Зноскі

1. Victor Amadeus II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Vittorio Amedeo di Savoia // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Národní autority České republiky Праверана 12 снежня 2023.

4. Kindred Britain

5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
6. Lundy D. R. The Peerage

7. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads