Віктар Аляксеевіч Сакалоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Аляксеевіч Сакалоў (11 мая 1938, ст. Спірава, Цвярская вобласць, РСФСР — 7 верасня 2014) — беларускі вучоны ў галіне фізкультуры і спорта, педагог, заслужаны трэнер Беларусі (1973), заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі (1983). Доктар педагагічных навук (1992), прафесар (1989)
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1964).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1970—1985, загадчык кафедры фізічнага выхавання), Акадэміі фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь (1985—1995, рэктар), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (з 1997, прафесар кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры, у 1997—2008 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка фізічнай культуры; спартыўная трэніроўка; аздараўленчая фізічная культура; матывацыя фізічнай і спартыўнай дзейнасці навучэнскай моладзі і механізмы яе выхавання.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads