Віктар Бекша

беларускі валейбольны трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Бекша (нар. 29 красавіка 1975) — беларускі валейбаліст і трэнер. Майстар спорту РБ.

Хуткія факты Віктар Бекша, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Пачаў займацца валейболам у 1984 годзе ў гродзенскай абласной школе алімпійскага рэзерву ім. А.Сапегі. Першым трэнерам быў Уладзімір Мікалаевіч Мядзведзеў.

У 1991 годзе пачынаў і правёў вялікую частку кар’еры ў «Камунальніку» з Гродна. У 2000—2001 гадах выступаў за «Нордгаўзен» (Германія).

З 2008 года выступаў за «Металург-БЕЛА» (Магілёў), дзе ў 2009 годзе завяршыў кар’еру гульца.

Кар’еру трэнера распачаў у гродзенскім «Камунальніку», з якім стаў прызёрам чэмпіянату Беларусі і ўладальнікам Кубка краіны ў 2011 годзе. Уваходзіў у трэнерскі штаб нацыянальнай каманды пад кіраўніцтвам расійскага спецыяліста Віктара Сідзельнікава, а таксама з’яўляўся галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі. У 2015—2017 гадах узначальваў салігорскі «Шахцёр», які ў красавіку 2017 года стаў чэмпіёнам Беларусі. Да пераезду ў Салігорск ён працаваў у Казахстане з «Таразам», разам з якім выйграў суперкубак гэтай краіны.

У кастрычніку 2017 года быў прызначыны на пасаду галоўнага трэнера мужчынскай зборнай Беларусі па валейболе[3].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads