Віктар Віктаравіч Майгураў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ві́ктар Ві́ктаравіч Ма́йгураў (нар. 7 лютага 1969 года; Севераўральск, Свярдлоўская вобласць, РСФСР, СССР) — савецкі, беларускі, расійскі біятланіст, двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў, трохразовы чэмпіён свету і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету. Заслужаны майстар спорту Расіі. Віцэ-прэзідэнт Саюза біятланістаў Расіі па спорце вышэйшых дасягненняў.

Хуткія факты Віктар Майгураў, Поўнае імя ...
Remove ads

Спартыўная кар’ера

Выхаванец заслужанага трэнера РСФСР Паўла Бераснёва[2]. Упершыню ўдзельнічаў на Алімпійскіх гульнях у 1994 годзе, дзе выступаў за каманду Беларусі. Тады ў эстафеце ён заняў чацвёртае месца. На наступнай Алімпіядзе 1998 года ў Нагане Майгураў выступаў за зборную Расіі і заняў трэцяе месца ў эстафеце, а на Алімпійскіх гульнях у Солт-Лэйк-Сіці 2002 года ён выйграў свой адзіны асабісты алімпійскі медаль у індывідуальнай гонцы. З’яўляецца першым чэмпіёнам свету ў гонцы пераследвання. Найлепшым сезонам Майгурава ў Кубку свету можна назваць сезон 1995/1996, калі ён заняў другое месца ў агульным заліку, саступіўшы толькі іншаму расійскаму біятланісту Уладзіміру Драчову.

Remove ads

Адміністрацыйная кар’ера

У 1994 годзе прыехаў у Ханты-Мансійск і быў прыняты на пасаду спартсмена-інструктара ў спецыялізаваны цэнтр па біятлоне.

У 2001 годзе скончыў Уральскі інстытут камерцыі і права (Екацярынбург). Па заканчэнні якога атрымаў кваліфікацыю юрыста па спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя».

Да 2003 года знаходзіўся на службе ў органах МУС Расіі.

З 2003 года — рэферэнт Губернатара Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. У 2004 годзе Віктару Віктаравічу быў прысвоены кваліфікацыйны разрад «Дзяржаўны саветнік аўтаномнай акругі 2 класа».

З 2005 года па 2008 год — дырэктар Установы Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры «Школа вышэйшага спартыўнага майстэрства-2» па зімовых відах спорту.

З’яўляўся членам Грамадскай палаты горада Ханты-Мансійска.

З верасня 2008 года — старшыня Камітэта па фізічнай культуры і спорце Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры.

З’яўляецца Прэзідэнтам Федэрацыі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры па біятлоне.

З 31 снежня 2009 года — міністр спорту і турызму аўтаномнай акругі[3][4].

У 2010 годзе вылучаны СБР на пасаду члена Тэхнічнага камітэта IBU ад Расіі[5].

У жніўні 2011 года трапіўся на махлярстве і быў вызвалены ад пасады дырэктара дэпартамента фізічнай культуры і спорту Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры[6]. Прычынай звальнення стаў падроблены дыплом аб вышэйшай адукацыі нібыта атрыманым у г. Омску ў Сібірскай дзяржаўнай акадэміі фізкультуры. Другую вышэйшую адукацыю Віктар Майгураў атрымаў па скарочанай праграме на базе першай — няіснай. Акрамя таго на падставе першай вышэйшай адукацыі Віктар Майгураў даслужыўся да капітана міліцыі, лічыўся як афіцэр запасу, атрымліваючы цэлы шэраг сацыяльных ільгот[7].

Remove ads

Узнагароды

  • Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені (5 мая 2003 года) — за вялікі ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, высокія спартыўныя дасягненні на Гульнях XIX Алімпіяды 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці[8]
  • Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені (27 лютага 1998 года) — за высокія спартыўныя дасягненні на XX зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года[9]
  • Медаль «За заслугі перад горадам» (Ханты-Мансійск, 2007 год)
  • Грамата Вярхоўнага Савета Беларусі (25 сакавіка 1994 года) — за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на XVII зімовых Алімпійскіх гульнях у Лілехамеры[10]

Зноскі

  1. (unspecified title) — 2012.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q60581660'></a>
  2. Спорт на Урале - Береснев Павел Алексеевич(нявызн.)(недаступная спасылка). sportufo.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2017. Праверана 6 чэрвеня 2017.
  3. Причиной увольнения Майгурова из департамента спорта Югры был поддельный диплом о высшем образовании — Биатлон — Sports.ru(руск.). Sports.ru. Праверана 2017-06-06.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads