Віктар Панцялеевіч Ісачкін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Панцялеевіч Ісачкін (нар. 19 ліпеня 1960, Краснаполле Магілёўскай вобласці) — беларускі медык і палітык.

Хуткія факты Віктар Панцялеевіч Ісачкін, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут (лячэбная справа), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай). Працоўную дзейнасць пачаў урачом-інтэрнам акушэрам-гінеколагам медсанчасці Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно». Працаваў урачом акушэрам-гінеколагам, загадчыкам родавага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача па родадапамозе, галоўным урачом установы аховы здароўя «Медыка-санітарная часць Магілёўскага вытворчага аб’яднання „Хімвалакно“».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[2].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads