Віктар Паўлавіч Паўлаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Паўлавіч Паўлаў (руск.: Ви́ктор Па́влович Па́влов; 5 кастрычніка 1940, Масква — 24 жніўня 2006, Масква) — расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1994).
Remove ads
Біяграфія
У 1959 годзе паступіў у Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна (курс Мікалая Аляксандравіча Аненкава), якое скончыў у 1963 годзе. На курсе вучыўся разам з Міхаілам Конанавым, Віталём Саломінам і Алегам Далем.
Здымаўся ў эпізадычных ролях у кіно, пачынаючы з 1961 года. Першым фільмам з яго ўдзелам, які выйшаў на экран, быў «Калі дрэвы былі вялікімі» Льва Куліджанава. Запамінальнай была эпізадычная роля ў фільме 1965 года «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка», у якой ён сыграў студэнта-лайдака, які прыйшоў здаваць іспыт з утоенай рацыяй.
Пасля стаў адным папулярных акцёраў (у яго фільмаграфіі больш 170 фільмаў), не спыняючы працу на сцэне.
Быў акцёрам наступных тэатраў:
- 1962—1965 — Маскоўскі тэатр «Сучаснік»
- 1965—1969 — Маскоўскі драматычны тэатр імя М. М. Ярмолавай
- 1969—1975 — Маскоўскі акадэмічны тэатр імя Уладзіміра Маякоўскага
- 1975—1985 — Малы тэатр
- 1985—1990 — Маскоўскі драматычны тэатр імя М. М. Ярмолавай
- з 1990 па 2006 — Малы тэатр.
Remove ads
Фільмаграфія
- (1965) «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка» — студэнт-лайдак
- (1979) «Месца сустрэчы змяніць нельга» — Леўчанка
- (2000) «ДМБ» — «баця», генерал-маёр Талалаеў
- (2001) «У жніўні 44-га…» — маёр, начальнік складу
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #128926015 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads