Віктар Пятровіч Кавалёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Пятровіч Кавалёў (19 верасня 1936, в. Буйнічы, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць — 16 ліпеня 1999) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1995).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1962), Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1968).
Працаваў у Магілёўскім абласным упраўленні аўтатранспарту «Магілёўаблаўтатранс» (1969—1977, начальнік), Праектна-канструктарскім тэхнічным інстытуце спецыяльных тэхналогій аснасткі, аўтаматызацыі і механізацыі (1977—1990, намеснік дырэктара), Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (з 1977 — па сумяшчальніцтве, у 1988—1993 — на пастаяннай аснове, дацэнт кафедры «Аўтамабілі і трактары», прафесар кафедры «Эканоміка, арганізацыя і планаванне вытворчасці», у 1992—1993 — загадчык кафедры «Рынак і гаспадарчы механізм»), Магілёўскім фінансава-эканамічным інстытуце (з 1993, заснавальнік інстытута, рэктар).
Навуковыя інтарэсы: пытанні эфектыўнасці і ўдасканалення прамысловага транспарту; арганізацыя, механізацыя і аўтаматызацыя пагрузачна-разгрузачных і траспартна-складскіх работ.
Remove ads
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» і інш.
Бібліяграфія
- Повышение эффективности транспортно-складского хозяйства промышленности в условиях перехода к рынку (методология и практика) : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Ковалев Виктор Петрович. — Минск, 1991.
- Состояние и пути повышения эффективности использования грузового автомобильного транспорта (на примере грузового автомобильного транспорта общего пользования БССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.08 / Ковалев Виктор Петрович. — Минск, 1975.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads