Віктар Пятровіч Сташчанюк

беларускі мастак, графік, ілюстратар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Пятровіч Сташчанюк (1 красавіка 1933, Сёгда, Навагрудскі павет, Польшча, цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці — 7 лютага 2007[1]) — беларускі мастак-графік

Хуткія факты Віктар Пятровіч Сташчанюк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Дзяцінства правёў на Навагрудчыне.

Скончыў архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, потым Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1970). Пра­ца­ваў архі­тэк­та­рам інсты­ту­та «Бел­дзіп­ра­ган­даль» (1966—1984), мас­та­ком мін­ска­га Па­ла­ца мас­тац­тва (1984—1986) і До­ма лі­та­ра­та­раў (1986—1990).

Член Беларускага саюз мастакоў з 1993 года.

Памёр 7 лютага 2007 года, пахаваны на старых могілках у Навагрудку.

Remove ads

Творчасць

Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (кераміка). Асноўная тэма творчасці — гісторыя Беларусі.

Вялікую ўвагу надаваў вывучэнню гістарычнага выгляду помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, рабіў іх графічныя рэканструкцыі.

Ілюстраваў «Пінскую шляхту» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Па слядах аднаго міфа» Міколы Ермаловіча, «Адкуль наш род» У. Арлова. Стварыў серыю графічных аркушаў, прысвечаную старажытным беларускім гарадам — Навагрудку, Вільні, Полацку. Аўтар графічных серый «Мінск гістарычны», «Па Беларусі», «Мой Навагрудак», рэльефаў «Мікола Гусоўскі», «Тадэвуш Касцюшка», «Эмілія Плятэр».

Займаўся дызайн-графікай паштовых канвертаў і марак. Многія выявы культурных каштоўнасцей на паштовых марках Рэспублікі Беларусь аўтарства Віктара Сташчанюка. Маркі аўтарства Сташчанюка адзначаны на міжнароднай выставе ў Парыжы як найлепшыя ў сваёй катэгорыі.

З 1976 года ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. Удзельнічаў ва ўсіх выставах і творчых акцыях мастакоўская суполка «Пагоня». Пер­шая пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва «На­ваг­рад­ку 950 у за­ма­лёў­ках і твор­час­ці Вік­та­ра Сташ­ча­ню­ка» (1996). У 2003 годзе ў На­ваг­руд­скім гіс­то­ры­ка-краязнаў­чым му­зеі адбылася юбі­лей­ная вы­ста­ва.

Аўтар кніг «У прасторы часу. Вершы, малюнкі» (Мінск, 2002), «Сцежкамі роднага краю» (Мінск, 2005).

Творы мастака знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Літаратурнага музея М. Багдановіча, Літаратурнага музея В. Дуніна-Марцінкевіча ў в. Пяршаі Гродзенскай вобласці, музея Ф. Багушэвіча ў Кушлянах, Заслаўскага гісторыка-культурнага запаведніка, Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея, музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, у прыватных калекцыях.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads